wd wp Пошук:

Заходаўскі сельсавет

Захо́даўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Заходы.

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года Заходскі сельсавет у складзе Васілевіцкага раёна Рэчыцкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Заходы. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Рэчыцкага раёна. 30 снежня 1927 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Залатушскага (Залатухскага) сельсавета.

26 верасня 2006 года Дуброўскі сельсавет Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці перайменаваны ў Заходаўскі, цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Заходы[1]. 27 лютага 2015 года скасаваны пасёлак Новасвятое[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 787 чалавек[3], з іх 92,6 % — беларусы, 3,4 % — рускія, 2,7 % — цыганы[4].

Зноскі

  1. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 26 сентября 2006 г. № 295 Об изменении административно-территориального устройства районов Гомельской области Архівавана 22 верасня 2019.
  2. Решение Речицкого районного Совета депутатов от 27 февраля 2015 г. № 46 Об упразднении сельских населенных пунктов Речицкого района
  3. Насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці паводле перапісу 2009 года (руск.)
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года(руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 2006 годзе
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1926 годзе
Катэгорыя·Заходаўскі сельсавет
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1927 годзе
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Васілевіцкага раёна