Зафісу́ру (малагас. Zafisoro) — этнічная група малагасійцаў. Насяляюць паўднёва-ўсходні рэгіён Мадагаскара. Агульная колькасць — 126 тыс. чал.[1]
Група зафісуру склалася ў XV — XVIII стст. у выніку перасялення на Мадагаскар мігрантаў з Усходняй Афрыкі, іх далейшага ўзаемадзеяння з тубыльцамі аўстранезійскага паходжання, а потым вылучэння дзяржавы зафісуру са складу ўсходнемадагаскарскай дзяржавы Ізуру (Ісора)[2]. Назва групы літаральна азначае «дзеці Ізуру».
Асноўныя заняткі — сельская гаспадарка і лоў рыбы.
Большасць зафісуру прытрымліваецца традыцыйных рэлігійных культаў. Распаўсюджана хрысціянства.