wd wp Пошук:

Засценны

Засце́нны — былы пасёлак у Забалоцкім сельсавеце Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.

На захадзе і поўдні мяжуе з лесам. Побач радовішча суглінкаў.

У сувязі з радыяцыйным забруджваннем пасля Чарнобыльскай катастрофы жыхары (10 сем’яў) пераселены ў 1990 годзе ў чыстыя месцы.

Геаграфія

Размяшчэнне

У 10 км на паўночны ўсход ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель).

Транспартная сетка

Транспартныя сувязі па прасёлкавай дарозе, затым па шашы Доўск — Гомель. Планоўка складаецца з кароткай мерыдыянальнай вуліцы з драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя

Заснаваны напачатку XX стагоддзя перасяленцамі з суседніх вёсак. Найболей актыўная забудова даводзіцца на 1920-я гады. У 1929 годзе жыхары пасёлка ўступілі ў калгас. У 1959 годзе ўваходзіў у склад калгаса «Іскра» (цэнтр — вёска Забалоцце).

Насельніцтва

Колькасць

Дынаміка

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Былыя населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна
Катэгорыя·Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта