Зару́бецкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Крычаўскага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — вёска Зарубец.
Утвораны 21 жніўня 1925 года ў складзе Крычаўскага раёна Калінінскай акругі БССР з часткі скасаванага Прахораўскага сельсавета. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Магілёўскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Крычаўскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя ўвайшла ў склад новаўтворанага Краснабудскага сельсавета[1].