wd wp Пошук:

Краснабудскі сельсавет

Краснабу́дскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Крычаўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Красная Буда.

Утвораны 16 ліпеня 1954 года ў складзе Крычаўскага раёна Магілёўскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Зарубецкага і Міхеевіцкага сельсаветаў[1]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Клімавіцкага раёна, з 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Крычаўскага раёна.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1715 чалавек[2], з іх 92,7 % — беларусы, 6,0 % — рускія, 1,0 % — украінцы[3]. Станам на 2018 год на тэрыторыі сельсавета пражывала 1812 жыхароў.

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  3. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Клімавіцкага раёна
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1954 годзе
Катэгорыя·Краснабудскі сельсавет