wd wp Пошук:

Зарац-Карэр

Зарац-Карэр (арм.: Զորաց Քարեր — камяні ваяроў, каменнае войска) ці Караундж[1] (арм.: Քարահունջ — спяваючыя камяні) — старажытны мегалітычны комплекс, размешчаны на горным плато на вышыні 1770 метраў над узроўнем мора, у Сюнікскай вобласці Арменіі, у трох км на поўнач ад горада Сісіян. Комплекс складаецца са мноства вялікіх стаялых камянёў, частка з якіх мае круглыя адтуліны ў сваёй верхняй частцы. Гісторыка-культурны запаведнік (з 2009)[2].

Узрост

Пра ўзрост збудавання няма кансенсусу. Адны ацэнкі кажуць пра тое, што комплекс быў пабудаваны не пазней III-га тысячагоддзя да нашай эры[3], іншыя ацэньваюць комплекс ад 5,7 тыс. да 2 тыс. да н.э.[4].

Канструкцыя

Комплекс размешчаны на полі, усеяным камянямі, якія і паслужылі для яго будаўнічым матэрыялам. Само збудаванне складаецца з 223 (толькі пранумараваных) базальтавых (андэзітавых) камянёў вышынёй 1,5—2,8 м, вагой да 8,5 т. Частка камянёў выбудавана ў даволі няроўны шэраг, што працягнуўся з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. У цэнтры шэрага камяні ўтвараюць авал, на процілеглых баках якога праглядаюцца праходы-калідоры. У цэнтры ёсць яшчэ адна акружнасць і каменны курган. Узбоч кургана ёсць магільня ў выглядзе каменнай скрыні. Ёсць і камяні, якія стаяць асобна. Камяні выветраны і пакрыты мохам і лішайнікамі. Шмат зламаных і ненумараваных камянёў.

Найболей інтрыгоўнай дэталлю збудавання з’яўляюцца скразныя адтуліны дыяметрам 4—5 см у верхняй частцы 80 камянёў. Зроблены яны груба, некаторыя атрымаліся не прамымі, а вуглом, бо канічнае свідраванне выраблялася з двух бакоў. Адтуліны ўсярэдзіне маюць лепшую захаванасць, чым паверхня камянёў. У наш час стаяць 37 камянёў з 47 адтулінамі.

сць таксама невялікі кромлех з дробных камянёў. Ёсць і сучасная творчасць — кола ў коле.

Прызначэнне

Комплекс знаходзіўся каля селішча бронзавага веку, да якога і ставіўся. Ён выяўна меў не адзіную функцыю, якія выяўляліся адначасна, ці ў розныя перыяды існавання. Магчыма, найстаражытнейшае прызначэнне, якое вызначае агульную канфігурацыю збудавання — загон для скаціны[5]. Адтуліны ў верхняй частцы камянёў прызначаны для працягвання ў іх вяровак ці рамянёў, на якія можна было вешаць загародкі ў выглядзе сетак, матаў, шкур.

Несумнеўная і пахавальная функцыя, бо ёсць каменная скрыня ў кургане, а пад менгірам выяўлена пахаванне.

Распачыналіся высілкі для доваду, што комплекс з’яўляецца старажытнай абсерваторыяй. Сямнаццаць камянёў былі злучаны з назіраннямі ўзыходу і заходу Сонца ў дні сонцастаяння і раўнадзенства, а таксама з 14 фазамі Месяца. Але дадзеныя спробы з’яўляюцца непераканаўчымі, хоць б з-за таго, што адтуліны адносна добра захаваліся для дагістарычнага часу. А апроч таго, яны не звужаюць поле зроку назіральніка ў дастатковай ступені[3].

Назвы

Комплекс таксама вядомы пад цюркскай назвай Гашун-Даш (турэцк.: Koşun taş — ваенныя камяні). Па народным паданні ў дальмене пахаваны военачальнік, а пад асобна стаячымі камянямі яго ваяры: адсюль і назва: «ваенныя камяні»[6].

Іншыя назвы — Заркі кар[7], Заркі карэр («камяні ваянаў»)[8][9], Зарац Кар («каменнае войска»)[10].

У 1985 годзе Эльма Парсамян звязала комплекс са змешчаным у тым жа раёне Зангезура сялом Караундж. Назва сяла разбівалася на часткі «кара» (каменны) і «хундж» (букет, hunge>punge) і праводзілася паралель з назвай Стоўнхэндж у выглядзе вонкавага падабенства аб’ектаў і меркаванага астранамічнага прызначэння[11].

У 29 кіламетрах да ўсходу ад комплексу, блізу горада Гарыс, ёсць аднайменнае сяло Караундж, у 80-90 кіламетрах да паўночнага ўсходу, у Нагорным Карабаху, ёсць яшчэ 2 сёлы, што маюць тую ж назву. Назва Караундж (Քարահունջ) складаецца з двух армянскіх слоў «кар» (քար) то бок «камень» і «hундж» (հունջ) ці «hунч» (հունչ) то бок «голас», «рэха», «гук», уласна назва «Караундж» можа быць перакладзена як «размаўлялыя камяні». Армянскі гісторык Сцяпанос Арбелян у сваёй працы «Гісторыя Сюніка» (XIII стагоддзе) згадвае сяло Карундж блізу горада Сюнік/Сісакан (сучасны Сісіян). Гэта назва перакладаецца з армянскай як «каменны скарб» ці «фундаментальныя камяні»[12].

Філолаг Грач Марцірасян крытыкуе гіпотэзу пра сувязь назваў Карахундж і Стоўнхэндж[13].

Даследаванні і экспедыцыі

Упершыню пра астранамічнае прызначэнне помніка загаварылі археолаг А. Хнкікян і астраном Э. Парсамян у 1980-х[11][14].

Радыёфізікам акадэмікам Парысам Геруні былі арганізаваны некалькі экспедыцый (у тым ліку і з міжнародным удзелам) да помніка. У 2004 ён выдаў кнігу «Армяне і Найстаражытнейшая Арменія», у якой выставіў гіпотэзу пра тое, што наяўнасць у камянях адтулін сведчыць пра тое, што Зарац-Кар (Карахундж) быў найстаражытнейшай абсерваторыяй[15].

У верасні 2010 Оксфардскі ўніверсітэт супольна з Каралеўскім геаграфічным таварыствам даследавалі Караундж — экспедыцыя была арганізавана оксфардскім астрафізікам доктарам фіз.-мат. навук М. Варданянам, каб праверыць папярэднія вынікі, а таксама для вытворчасці сучасных 3D-карт помніка. Кіраўнік экспедыцыі М. Варданян заявіў, што помнік можа быць адной з найстарэйшых абсерваторый у свеце[16]

Зноскі

  1. Решение правительства Армении N 1095-n от 2004 г. О переименовании ряда топонимов Араратского, Армавирского и Сюникского марзов (арм.)
  2. Историко-культурный заповедник «Поселение Зорац карер» (нявызн.) (недаступная спасылка). Министерство культуры Республики Армения. Служба по охране исторической среды и историко-культурных музеев-заповедников. Архівавана з першакрыніцы 29 кастрычніка 2014. Праверана 11 снежня 2014.
  3. 1 2 Кліў Раглз(англ.) бел. Ancient Astronomy: An Encyclopedia of Cosmologies and Myth. — ABC-CLIO, 2005. — С. 65-67. — ISBN 1851094776, ISBN 9781851094776.
  4. Areg Mickaelian. PRESERVATION AND MAINTENANCE OF THE ASTRONOMICAL SITES IN ARMENIA (нявызн.) (недаступная спасылка). “Starlight: A Common Heritage” Proc. of an International Conf. in Defense of the Quality of the Night Sky and the Right to Observe the Stars, held in La Palma, Canary Islands, Eds. Cipriano Marín & Jafar Jafari (19-20 April 2007). Архівавана з першакрыніцы 21 верасня 2013.
  5. Лисициан, 1935
  6. Лісіцыян, 1935
  7. Լալայեան, Ե. Նշանաւոր տեղեր և գիւղեր(арм.)  // Ազգագրական հանդէս. — 1898. — В. 3(1). — С. 174-185.
  8. Шахназарян М. Тараз. Тифлис, 1893, № 7, стр. 109 (на арм. мове)
  9. Дорога Мгера: армянские легенды и предания / Сост., пер. с армянского, предисл. и коммент. Г. О. Карапетяна. — М.: Наука. Главная редакция восточной литературы, 1990. — С. 103.
  10. Парсамян Э. С. Археоастрономия в Армении // Историко-астрономические исследования. Минувшее. Современность. Прогнозы. — Государственное издательство физико-математической литературы, 1988. — Т. 20. — С. 145.
  11. 1 2 Парсамян Э. С. О возможном астрономическом назначении мегалитических колец Ангелакота(арм.)  = Անգեղակոթի մեգալիտիկ կառուցվածքի աստղագիտական նշանակության վերաբերյալ // Вестник обсерватории Бюракана. — 1985. — С. 101-103.
  12. Paris M. Herouni «Armenians and old Armenia: archaeoastronomy, linguistics, oldest history», стр. 9, Tigran Mets, 2004: Арыгінальны тэкст (англ.)   

In the distance of 29 km (linear) to the East from the Carahunge Monument is the village Carahunge, near new town Goris. In the distance of 80-90 km to N-E, in Lernayin (Nagorni) Karabakh or Artsakh there are two another villages having the same name Carahunge. Near one of them there are holes in rocks (not investigated yet).

In Armennia in total (including the Historical Armennia) there are many old megaliths, menhirs, stone observatories, old universities, etc. Especially in region of Carahunge Monument there are many old megaliths, tombs and universities, as some famous traditional early medieval universities and Christian old abbeys in Tatev, Gladzor, Shoushi.

Armenian historian Stepanos Orbelian in his book “History of Syunic” (I-XII centuries) mentioned that in Tsluk (Yevalakh) region of Armennia, near town Syunic or Sisakan (now Sisian) was a village Carunge. This name in Armennian means “Stone Treasure” or “Foundational Stones”.

The word “car” in Armennian is “stone”, the word “hunge” or “hunch” - is “voice”, “echo”, “sound”. So the name “Carahunge” means “Speaking Stones”.

Having above-mentioned data I called the Monument “Carahunge”, i.e. Speaking Stones. Indeed, these Stones told old astronomers much interesting information about Space, and now also tell us (and will tell) much new and unexpected information about old times. 13. Մարտիրոսյան Հրաչ Քարահունջ — Stonehenge. առասպելի վերջը 14. Խնկիկյան Օ.Ս. Սիսիանի Զորաքարերը(арм.)  // Հայաստանի բնություն. — 1984. — С. 33-34. 15. Геруни Парис Мисакович. «Армяне и Древнейшая Армения». — 2004. — 320 с. — ISBN 978-99941-0-177-1. 16. Караундж - самая древняя обсерватория в мире (нявызн.) (недаступная спасылка). PanArmenian net. Архівавана з першакрыніцы 2 мая 2012. Праверана 26 лютага 2017.

Фатаграфіі

Гл. таксама

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Гісторыя Арменіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле