wd wp Пошук:

Зангезурскі нацыянальны парк імя акадэміка Гасана Аліева

Зангезурскі нацыянальны парк імя акадэміка Гасан Аліева (азерб.: Akademik Həsən Əliyev adına Zəngəzur Milli Parkı) — запаведнік у Азербайджане. Створаны ў 2003 годзе на тэрыторыі Ардубадскага раёна Нахічэванскай Аўтаномнай Рэспублікі. Агульная плошча парку 42,797 гектар (427.97 км²). Да 25 лістапада 2009 года насіў назву Ардубадскі нацыянальны парк імя акадэміка Гасана Аліева. Перайменаваны распараджэннем Прэзідэнта Азербайджанскай Рэспублікі.

Мэта стварэння

Створаны з мэтай захавання і аднаўлення папуляцыі Ovis ammon gmelini, безааравага казла (Capra aegagrus), леапарда (Panthera pardus), бурага мядзведзя (Ursus arctos), Lyrurus mlokosiewiczi, Hyaena hyaena. Усе гэтыя жывёлы занесены ў Чырвоную кнігу Азербайджана.

Флора і фаўна

Зангезурскі нацыянальны парк мае багатую біялагічную разнастайнасць. З занесеных у Чырвоную кнігу Азербайджана жывёл, насякомых і раслін 58 (35 пазваночных і 20 насякомых) відаў жывёл і 39 відаў раслін насяляюць тэрыторыю парку. З рэдкіх і выміраючых прадстаўнікоў фаўны, можна назваць азіяцкага леапарда (Panthera pardus), муфлона (Ovis musimon), безааравага казла (Capra aegagrus), арлан-белахвоста (Haliaeetus albicilla), беркута (Aquila chrysaetos) і Otis tarda.

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Нацыянальныя паркі Азербайджана
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Катэгорыя МСАП II