wd wp Пошук:

Безааравы казёл

Безааравы казёл (Capra aegagrus) — парнакапытная жвачная жывёла сямейства пустарогіх.

Даўжыня цела 1,2 — 1,6 м, вышыня 0,7 — 1 м, маса 25 — 40, зрэдку да 80 кг. Поўсць на спіне і баках летам рыжавата-бурая, зімой шаравата-бурая. Уздоўж спіны і на шыі чорна-бурыя палосы. Рогі шаблепадобныя, сціснутыя з бакоў, у самцоў даўжынёй да 1,3 м. Мае бараду.

Вядомы 4 падвіды. Пашыраны ў Заходняй, Сярэдняй і Паўднёвай (Пакістан) Азіі. Жыве на цяжкадаступных схілах гор на вышыні да 4200 м над узроўнем мора.

Корміцца расліннасцю. У страўніку або кішэчніку ёсць мінералізаваныя адклады ежы — безаар (адсюль назва), якім прыпісвалі магічныя лекавыя ўласцівасці.

Нараджае 1-2 казлянят.

Безааравы казёл — адзін з продкаў свойскіх козаў

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Уразлівыя віды
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Казлы