wd wp Пошук:

Замкі Эдуарда I ва Уэльсе

Замкі Эдуарда I ва Уэльсе — фартыфікацыйныя збудаванні эпохі праўлення Эдуарда I (1272—1307 гады), размешчаныя ў паўночным Уэльсе.

Замкі Боўмаріс, Харлек, Карнарвон і Конві знаходзяцца на тэрыторыі старажытнага каралеўства Гвінед. Гэты комплекс умацаванняў вядомы як «Жалезнае кальцо Караля Эдуарда». Замкі з’яўляюцца выдатным прыкладам горадабудаўніцтва, ваеннай архітэктуры, напамінаюць пра імперскія амбіцыі караля Англіі Эдуарда I і пра абарончыя работы, якія праводзіліся падчас яго праўлення.

Праект быў пабудаваны пад кіраўніцтвам самага вядомага ваеннага інжынера таго часу — Джэймса з Сент-Джорджа.

Найболей тэхнічна дасканалым лічыцца замак Боўмаріс, які ўзвышаецца на востраве Англсі сярод раскошнай зеляніны. Замак Конві ўтульна размясціўся ў вусці горнай ракі. Замак Харлех знаходзіцца ў самым сэрцы Уэльса, на вяршыні высокага ўцёса. Кэрнарфон быў распрацаваны і як крэпасць, і як палац, і як адміністрацыйны цэнтр. У ім праходзіла каранацыя прынца Чарльза Уэльскага.

Пабудовы добра захаваліся да нашых дзён, што пацвярджае найвышэйшы ўзровень тэхналогій сярэднявечнага будаўніцтва. З 1986 года замкі і крэпасці караля Эдуарда I у старажытным княстве Гвінед з’яўляюцца аб’ектам са спіса Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Вялікабрытаніі.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Каралеўства Гвінед
Катэгорыя·Замкі Уэльса
Катэгорыя·З’явіліся ў XIII стагоддзі
Катэгорыя·XIII стагоддзе ва Уэльсе
Катэгорыя·Сусветная спадчына ў Вялікабрытаніі