wd wp Пошук:

Залознікавыя

Залознікавыя[3] (Scrophulariáceae) — сямейства кветкавых раслін.

Апісанне

Пераважная частка відаў — травяністыя шматгадовыя расліны ці паўхмызнякі, параўнальна нямногія — хмызнякі, адзінкавыя прадстаўнікі — дрэвы і нават ліяны. Лісты залознікавых простыя, без прылісткаў, чарговыя ці процілеглыя (могуць чаргавацца на адной і той жа расліне), іншы раз кальчаковыя. Характэрна прысутнасць бікалатэральных пучкоў. Кветкі заўсёды зігаморфныя, чатырохкругавыя, пяцічленныя, даволі разнастайныя ў выніку рэдукцыі і зрастання некаторых органаў кветкі. Пяцічленная зрослалістая чашачка ў некаторых відаў роду крынічнік (Veronica) становіцца чатырохлістай. Вяночак то з добра выражанай, то з ледзь-ледзь прыкметнай трубачкай, амаль правільнай (Verbascum) ці рознай зігаморфнай і двухгубай (Scrophularia, Antirrhinum), іншы раз і шпорцавы (Linaria). У іншых выпадках пры зрастанні пялёсткаў вяночак становіцца чатырохпялёсткавым (крынічнік (Veronica)). Андрацэй у большай часткі родаў складаецца з пяці тычынак, не заўсёды аднолькавай даўжыні і з розным апушэннем ніцей — Verbascum. Часта назіраецца рэдукцыя адной ці трох тычынак. Тады андрацэй становіцца чатырох- ці двухчленным. Гінецэй залознікавых двухчленны з пладалісцікаў, размешчаных у медыяльнай плоскасці (адрозненне ад паслёнавых). Завязь верхняя двухгняздовая, з плацэнтамі, звязанымі з перагародкай, якая дзеліць гняздо завязі. Слупок 1. Рыльца галоўчатае, цэльнае ці двухраздзельнае. У аснове завязі ёсць кальцавы ці аднабаковы нектараносны дыск.

Пашырэнне

Сямейства ўключае каля 300 родаў і 5000 відаў. Распаўсюджанне касмапалітнае, але найбольш — ва ўмераных абласцях паўночнага паўшар’я і ў гарах тропікаў.

Спіс родаў

Роды сямейства Залознікавыя паводле GRIN[4]:

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 147. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Паводле GRIN. Гл. раздзел «Спасылкі».
  5. Часам вылучаюць у асобнае сямейства Buddlejaceae

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Залознікавыя
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Сямействы раслін
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання