wd wp Пошук:

Залман Абрамавіч Гарэлік

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гарэлік. Залман Абрамавіч Гарэлік (5 красавіка 1908, Бабруйск — 16 лютага 1987, Мінск) — беларускі геолаг, тэктаніст, арганізатар геалагічнай службы Беларусі, адзін з адкрывальнікаў першых радовішчаў калійных і каменнай солі, нафты ў Прыпяцкім прагіне. Доктар геолага-мінералагічных навук (1973).

Біяграфія

Пасля заканчэння Маскоўскага геолагаразведачнага інстытута ў 1936 годзе накіраваны ў Інстытут геалагічных навук АН БССР. З 1937 г. інжынер, галоўны інжынер, начальнік Беларускага геалагічнага кіравання. У перыяд эвакуацыі (19411944) начальнік Горкаўскага геаўпраўлення. У 19441950 гг. начальнік, галоўны геолаг Белгеалкіравання і па сумяшчальніцтве выкладчык кафедры геалогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (19491955). У 19501955 гг. — галоўны геолаг Беларускага інстытута прамысловага праектавання. З 1955 г. на педагагічнай працы ў БДУ (дацэнт). З 1957 г. у Інстытуце геалагічных навук АН БССР — начальнік аддзела нафты і газа, загадчык сектара тэктонікі (19671976). З 1976 года старэйшы навуковы супрацоўнік Беларускага навукова-даследчага геолагаразведачнага інстытута.

Сфера навуковых інтарэсаў

Тэктоніка і структурная геамарфалогія, фармаванне нафтавых пакладаў, прагназаванне радовішчаў карысных выкапняў (калійныя і каменная солі, нафта, мінеральная будаўнічая сыравіна). Стварыў геатэктанічны кірунак у вывучэнні нетраў і мінеральных рэсурсаў. Упершыню выканаў тэктанічнае раянаванне тэрыторыі Беларусі і абгрунтаваў структурныя крытэрыі прагназавання радовішчаў соляў і нафты ў Прыпяцкім прагіне.

Творы

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Геолагі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Памерлі ў 1987 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1908 годзе
Катэгорыя·Памерлі 16 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 красавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бабруйску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Дактары геолага-мінералагічных навук
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску