wd wp Пошук:

Залатое Евангелле Харлі

Залатое Евангелле Харлі (Брытанская Бібліятэка, Харлі 2788) — каралінгскі ілюмінаваны рукапіс Евангелля, створаны каля 800—825, напэўна, у Ахене, Германія[1].

Апісанне

Евангелле з’яўляецца адным з рукапісаў, што адносяць да «Школы Ады(ням.) бел.», названай у гонар Евангелля Ады. Яно мае чатыры пары поўнастаронкавых выявы евангелістаў(англ.) бел. і ілюмінаваных старонак-інцыпітаў(руск.) бел., табліц канонаў(руск.) бел. і іншую ілюмінацыю. Як і з іншымі прыкладамі Залатых кодэксаў(англ.) бел., тэкст напісаны залатымі чарніламі[2].

Зноскі

  1. Understanding illuminated manuscripts by Michelle P. Brown 1994 ISBN 0-89236-217-0 page 33
  2. British Library catalogue entry
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Ілюмінаваныя Евангеллі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Рукапісы IX стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Калекцыя Харлі
Катэгорыя·Каралінгскае мастацтва