wd wp Пошук:

Залатамінскі сельсавет

Залатамі́нскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Кармянскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Залатаміно.

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Хляўнянскі (Хляўноўскі) сельсавет у складзе Кармянскага раёна Магілёўскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Хляўно. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Кармянскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Рагачоўскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — у складзе Чачэрскага раёна, з 30 ліпеня 1966 года — у складзе адноўленага Кармянскага раёна. 15 жніўня 1974 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Залатаміно[1]. 2 верасня 1975 года сельсавет перайменаваны ў Залатамінскі. 20 чэрвеня 1991 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Ліцвінавіцкага сельсавета.

Зноскі

  1. Рашэнне выканаўчага камітэта Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 жніўня 1974 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 25 (1435).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1991 годзе
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Чачэрскага раёна
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Рагачоўскага раёна
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Кармянскага раёна
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат