wd wp Пошук:

Зак Эфран

Закары Дэвід Александэр «Зак» Эфран (англ.: Zachary David Alexander «Zac» Efron, 18 кастрычніка 1987, Сан Луіс Абіспа, штат Каліфорнія) — амерыканскі акцёр і спявак.

Вядомасць прыйшла да Зака Эфрана пасля экранізацыі брадвейскага мюзіклу «Лак для валасоў»[1], але папулярным ён зрабіўся пасля галоўнай ролі ў фільме «Класны мюзікл»[2].

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і Дэвіда Эфрана, інжынеры на электрастанцыі, і Старлы Баскет[3]. Рос разам з малодшым братам Дыланам.

З 11 лёт удзельнічаў у школьных тэатральных пастаноўках. З 15 лёт удзельнічае ў тэлездымках (у серыяле «Светлячок» / Firefly). У 200001 навучальным годзе наведваў мясцовую музычную школу (Pacific Conservatory of the Performing Arts) пры каледжы Алана Хэнкака (Allan Hancock College) у Санта-Моніцы[4].

У 2006 годзе скончыў школу ў Ароя Грандэ (Arroyo Grande High School) і паступіў ва Універсітэт Паўднёвай Каліфорніі (the University of Southern California) у Лос-Анжэлесе (спартсмены якога ў Штатах клічуцца «траянцамі»), аднак пакуль адклаў вучобу з-за здымак.

Кар’ера

На прэм'еры фільма «Я і Орсан Уэлс»

У 2002 годзе Эфран з’явіўся ў ролі госця ў некалькіх тэлесерыялах, у тым ліку Светлячок, Хуткая дапамога і Абаронца. Ён гуляў Камерана Бэйла некалькіх серыях Вечнага лета. Роля, якая першапачаткова планавалася як часовая, стала рэгулярным персанаж Эфрана. Са з’яўленнем у «Вечным леце», ён таксама зняўся на шоу C.S.I.: Месца злачынства Маямі, Марская паліцыя: Cпецаддзел, Усё тып-топ, або Жыццё Зака і Кодзі і The Replacements. Быў намінаваны на прэмію для маладых выканаўцаў за лепшую ролю ў тэлевізійным кіно, міні-серыяле — Supporting Young Actor[5]. У 2005 годзе ён сыграў галоўнага героя ў кліпе Hope Partlow на яе песню «Sick Inside».

Дыскаграфія

Запісы з выкананнямі Зака Эфрана ёсць на дысках з саўндтрэкамі да фільмаў:

Зноскі

  1. Zac Efron Joins Cast of Hairspray (нявызн.), CBS Studios (26 чэрвеня 2006). Праверана 15 жніўня 2006. Архівавана 20 жніўня 2006.
  2. Strauss, Neil (August 23, 2007), Zac Efron — the new American hearthrob, The Rolling Stone, pg 43. Retrieved August 21, 2007.
  3. Elkin, Michael. ‘High’ Times Ahead (нявызн.), The Jewish Exponent (2 жніўня 2007). Праверана 7 жніўня 2007.
  4. PCPA Theaterfest Alumni Архівавана 13 красавіка 2016.. (англ.)  — 12.03.2009.
  5. IMDB (нявызн.) (недаступная спасылка). IMDB Awards for Zac Efron. Архівавана з першакрыніцы 22 лютага 2012. Праверана March 13 2006.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Каліфорніі
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 кастрычніка
Катэгорыя·Акцёры ЗША
Катэгорыя·Карыстальнікі Twitter
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі ЗША
Катэгорыя·Акцёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1987 годзе