wd wp Пошук:

Закарпацкі венгерскі інстытут імя Фэрэнца Ракацы II

Закарпацкі венгерскі інстытут імя Фэрэнца Ракацы II (укр.: Закарпатський угорський інститут імені Ференца Ракоці II, венг.: II. Rákóczi Ferenc Kárpátaljai Magyar Főiskola) — вышэйшая навучальная ўстанова, размешчаная ў горадзе Бэрэгавэ Закарпацкай вобласці, адзіная ва Украіне венгерская вышэйшая навучальная ўстанова.

Агульная характарыстыка

Закарпацкі венгерскі інстытут імя Ферэнца Ракацы II — гэта вышэйшая навучальная ўстанова ва Украіне недзяржаўнай формы ўласнасці, III узроўню акрэдытацыі, якая заснавана адпаведным дабрачынным фондам. Інстытут дзейнічае з 1996 года на падставе ліцэнзій Міністэрства асветы і навукі Украіны. Спачатку ВНУ называлася Закарпацкім венгерскім педагагічным інстытутам, а навучанне адбывалася пераважна на педагагічных спецыяльнасцях. З 2003 года пасля змены структуры і пашырэння пераліку спецыяльнасцяў ВНУ атрымала актуальную назву ў гонар Фэрэнца Ракацы. Зараз у інстытуце адбываецца падрыхтоўка спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй на дзённай і завочнай форме навучання на ўзроўні малодшага спецыяліста, бакалаўра і магістра, а таксама на падрыхтоўчых і навучальных курсах. Мовы навучання ў інстытуце ў адпаведнасці са статутам — венгерская, украінская і англійская.

Структура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Закарпацкая вобласць
Катэгорыя·Вышэйшыя навучальныя ўстановы Украіны
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1996 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта