wd wp Пошук:

Завідчыцкі сельсавет

Заві́дчыцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пінскага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — вёска Завідчыцы.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Жабчыцкага раёна Пінскай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. Скасаваны 16 ліпеня 1954 года, тэрыторыя сельсавета ўвайшла ў склад новаўтворанага Вулькаўскага сельсавета[1].

17 красавіка 1959 года цэнтр Вулькаўскага сельсавета Пінскага раёна перанесены ў вёску Завідчыцы, сельсавет перайменаваны ў Завідчыцкі, вёскі Вялікія Дзіковічы, Жыдча, Малая Вулька, Стайкі, Хойна перададзены ў склад Невельскага сельсавета[2]. 22 снежня 1959 года вёскі Вялікая Вулька, Жытнавічы і Ізін перададзены ў склад Малоткавіцкага сельсавета[3]. 18 кастрычніка 1960 года сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Плешчыцкага сельсавета[4].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 красавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 5.
  3. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 снежня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 18.
  4. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 18 кастрычніка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 31.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1954 годзе
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Жабчыцкага раёна
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1960 годзе
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1959 годзе
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Пінскага раёна