wd wp Пошук:

Малоткавіцкі сельсавет

Мало́ткавіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пінскага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр сельсавета — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Малоткавічы.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Жабчыцкі сельсавет у складзе Жабчыцкага раёна Пінскай вобласці. Цэнтр — вёска Жабчыцы. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года сельсавет перайменаваны ў Малоткавіцкі, цэнтр перанесены ў вёску Малоткавічы[1]. З 14 кастрычніка 1957 года ў складзе Пінскага раёна. 22 снежня 1959 года вёскі Вялікая Вулька, Жытнавічы і Ізін перададзены ў склад сельсавета з Завідчыцкага сельсавета[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 4815 чалавек[3]. Нацыянальны склад: 94,8 % — беларусы, 2,7 % — рускія, 1,6 % — украінцы[4].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 снежня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 18.
  3. Насельніцтва ўсіх населеных пунктаў паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў паводле перапісу 2009 года

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Жабчыцкага раёна
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Малоткавіцкі сельсавет
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе