wd wp Пошук:

Заводны Лес

Заво́дны Лес[1] (Воўчыя Норы[крыніца?], трансліт.: Zavodny Lies, руск.: Заводный Лес) — вёска ў Слонімскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Новадзевяткавіцкага сельсавета.

Знаходзіцца за 28 км у напрамку на поўдзень ад горада Слонім, за 170 км ад Гродна, за 29 км ад чыгуначнай станцыі Слонім.

Гісторыя

У ХІХ стагоддзі — невялікая вёска, адносілася да фальварка Забулле, які ўваходзіў у склад маёнтка Новыя Дзявяткавічы. Паводле інвентара 1846 года, вёска знаходзілася ва ўласнасці памешчыка Альфрэда Слізеня.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны вёска была спалена фашыстамі разам з жыхарамі[2]. У 1967 годзе за 0,6 км на паўднёвы ўсход ад вёскі на магіле ахвяр фашызму пастаўлены абеліск.

З 22 ліпеня 1966 года вёска ў Новадзявяткавіцкім сельсавеце. Уваходзіць у СРУСП «Новадзявяткавічы».

Насельніцтва

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. Васіль Афанасік. Хатыні зямлі нашай Архівавана 4 сакавіка 2016.. 10 красавіка 2014

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Катэгорыя·Новадзевяткавіцкі сельсавет
Катэгорыя·Артыкулы са сцвярджэннямі без крыніц
Катэгорыя·Населеныя пункты Слонімскага раёна
Катэгорыя·Вёскі Беларусі, цалкам або часткова знішчаныя нацыстамі
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта