wd wp Пошук:

Альфрэд Слізень

Альфрэд Слізень (каля 1834 — 21 верасня 1882) — прадстаўнік шляхецкага роду Слізняў[1]. Пабудаваў у родавым маёнтку Дзявяткавічы сядзібны дом на «англійскі густ».

Біяграфія

Палац Слізняў на малюнку Напалеона Орды

Быў адным з трох сыноў Стэфана Слізня (2.6.1817 — ?) і яго жонкі Канстанцыі з Валовічаў (1788 — 6.2.1841)[1].

Валодаў Дзявяткавічамі, Дзедзілавічамі і Кастыкамі. Прадаў маёнтак Галянова[1].

У 1859 годзе граф Альфрэд Слізень з’яўляўся дзейсным дабрачынцам Музэюма старажытнасцей Віленскай археалагічнай камісіі[2].

Альфрэд Слізень знаходзіўся доўгі час на дзяржаўнай службе ў Міністэрстве замежных спраў Расійскай імперыі, а затым на пасадзе губернскага сакратара. Па гэтай прычыне ён падоўгу адсутнічаў у маёнтку[3].

Узвёў у Дзявяткавічах вялікі дом у неагатычным стылі.

Сям’я

Быў жанаты з Элізай (Эльжбетай) з Тышкевічаў, дачкой Іосіфа Тышкевіча з Плешчаніц. Мелі дзяцей Станіслава, Генрыка, Марыю і Соф’ю[4]. Генрык і Соф’я былі забіты бальшавікамі, Станіслаў памёр у 1910, а Марыя — у 1940 у Беластоку[4].

Зноскі

  1. 1 2 3 Alfred Ślizień
  2. Памятная книга Виленской губернии на 1859 год. — Вильна: Типография Осипа Завадзкого, 1859. — С.54.
  3. КОСТЁЛ В НОВОДЕВЯТКОВИЧАХ (руск.)
  4. 1 2 Немножко о Слизенях. (руск.)
Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Пахаваныя ў Слонімскім раёне
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Слізні
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1834 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1882 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1840 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Род Слізняў
Катэгорыя·Памерлі 21 верасня