Забялы́шын[2] (трансліт.: Zabialyšyn, руск.: Забелышин) — аграгарадок у Хоцімскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Забялышынскага сельсавета.
Аграгарадок знаходзіцца за 20 км у напрамку на паўночны захад ад гарадскога пасёлка Хоцімск, за 163 км ад Магілёва[3]. Праз Забялышын пралягае аўтамабільная дарога Р139. У напрамку на ўсход ад ускраіны працякае рака Мужычок.