wd wp Пошук:

Забегі

Забе́гі[1] (трансліт.: Zabiehi, руск.: Забеги) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Будслаўскага сельсавета.

Гісторыя

У 1868 г. вёска Будслаўскай гміны Вілейскага павета Віленскай губерні, 6 двароў, 48 жыхароў. У 1904 г. у вёсцы 103 жыхары. У 1921 г. у складзе Будслаўскай гміны Дунілавіцкага, потым Вілейскага паветаў Віленскага ваяводства, 20 двароў, 114 жыхароў. З 12.10.1940 г. у Вераб’ёўскім сельсавеце Крывіцкага раёна Вілейскай, з 20.09.1944 г. Маладзечанскай абласцей, з 27.03.1959 г. у Будслаўскім сельсавеце[2], з 20.10.1960 г. Мінскай вобласці, з 25.12.1962 г. у Мядзельскім раёне. У 1950 г. сяляне вёсак Баркоўшчына і Забегі аб’ядналіся ў калгас імя Кірава. З 1965 г. вёска ў складзе саўгаса «Будслаўскі» (цэнтр — вёска Будслаў), з 1991 г. — калгаса «Будслаўскі».

Насельніцтва

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 сакавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 4.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Катэгорыя·Населеныя пункты Мядзельскага раёна
Катэгорыя·Будслаўскі сельсавет
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных