wd wp Пошук:

Будслаўскі сельсавет

Бу́дслаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мядзельскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Будслаў.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Крывіцкага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 27 сакавіка 1959 года да сельсавета далучана частка скасаванага Вераб’ёўскага сельсавета (11 населеных пунктаў: Антанова, Арэхава, Бараўкі, Баркоўшчына, Забегі, Загор’е, Ілава, Каралінава, Петрачкі, Рэпішча, Яцкавічы)[1]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Мінскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Мядзельскага раёна.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1338 чалавек[2], з іх 97,3 % — беларусы, 1,6 % — рускія[3].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 сакавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 4.
  2. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  3. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Будслаўскі сельсавет
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Крывіцкага раёна