wd wp Пошук:

Жэрар Піке

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Жэра́р Піке́ Бернабе́у (катал.: Gerard Piqué Bernabéu; нар. 2 лютага 1987, Барселона, Іспанія) — іспанскі футбаліст, абаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Іспаніі (2009—2018). На клубным узроўні вядомы па выступах за «Барселону». Чэмпіён свету ў складзе зборнай Іспаніі 2010 года і чэмпіён Еўропы 2012 года.

Клубная кар’ера

Раннія гады

Піке ў складзе «Барселоны»

Піке з’яўляецца ўнукам знакамітага былога віцэ-прэзідэнта «Барселоны», Амадора Бернабеу. З’яўляецца выхаванцам каталонскага клуба. Жэрар быў набыты «Манчэстэр Юнайтэд» 1 ліпеня 2004 года. Затым у сезоне 2006/07 адправіўся ў арэнду ў «Рэал Сарагоса».

«Манчэстэр Юнайтэд»

Дэбют Піке ў стартавым складзе «Манчэстэр Юнайтэд» адбыўся ў матчы 3-га круга кубка Англіі супраць «Экстэра», які скончыўся ўнічыю. Ён таксама рэгулярна выступаў у камандзе рэзервістаў пад кіраўніцтвам Рыкі Сбраджыя.

У лютым 2005 года працягнуў кантракт з клубам да лета 2009 года. Згуляў свой першы матч і забіў першы гол у Лізе чэмпіёнаў 7 лістапада 2007 года ў паядынку супраць кіеўскага «Дынама» (4:0).

27 мая 2008 года Піке, так і не здолеўшы зайграць у «Манчэстэр Юнайтэд», заключыў кантракт з «Барселонай» на чатыры гады з сумай выкупу ў 50 млн еўра. Сума ўгоды паміж клубамі не выдаецца[6][7].

«Барселона»

У сваім дэбютным сезоне за «Барселону» першы матч Піке згуляў 13 жніўня 2008 года ў кваліфікацыйным раундзе Лігі чэмпіёнаў УЕФА супраць польскай «Віслы», выйшаўшы на замену на 75 хвіліне замест Дані Алвіса. Той матч каталонцы перамаглі з лікам 4:0. Першы гол быў забіты Жэрарам 26 лістапада 2008 года ў гульні супраць лісабонскага «Спортынга» (2:5).

3 лістапада 2022 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры пасля матча з «Альмерыяй» 5 лістапада[8]. У гэтым матчы выйшаў у стартавым складзе ў якасці капітана і быў пад авацыі заменены на 84-й хвіліне. З-за праблем са складам трапіў у заяўку «Барселоны» і на наступны матч 8 лістапада супраць «Асасуны», дзе застаўся на лаўцы запасных, а на 45-й хвіліне атрымаў чырвоную картку за спрэчку з арбітрам.

Міжнародная кар’ера

Паспяховае выступленне за «Барселону» прыцягнула ўвагу настаўніка зборнай Іспаніі Вісентэ дэль Боске, які выклікаў Піке ў зборную. Піке прыняў удзел у Кубку Канфедэрацыі, дзе Іспанія выступіла не занадта ўдала. На чэмпіянаце свету 2010 разам са сборнай стаў чэмпіёнам свету. На чэмпіянаце Еўропы 2012 года разам са зборнай Іспаніі стаў чэмпіёнам Еўропы.

Завяршыў кар’еру ў зборнай Іспаніі пасля чэмпіянату свету 2018 года.

Дасягненні

Клубныя

«Манчэстэр Юнайтэд»:

«Барселона»:

Міжнародныя

Іспанія:

Асабістае жыццё

У лютым 2011 года стала вядома, што футбаліст ужо некалькі месяцаў сустракаецца з вядомай калумбійскай спявачкай Шакірай[9][10][11]. Пара мае двух дзяцей. У 2022 года стала вядома аб раставанні Піке і Шакіры.

Таксама Жэрар гуляе ў покер. На адным буйным покерным турніры, які праходзіў у Барселоне, Піке заняў 3-е месца і выйграў 40 950 еўра[12]. 20 лютага 2012 года Жэрар быў абраны асобай лініі адзення Mango[13].

Зноскі

  1. Gerard Piqué // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. PIQUE gerard bernabeu // Base de Datos del Futbol Argentino
  3. Gran Enciclopèdia CatalanaGrup Enciclopèdia Catalana, 1968.
  4. https://www.fcbarcelona.com/en/football/first-team/players/2737/gerard-pique#
  5. https://www.fcbarcelona.com/en/football/first-team/players/2737/gerard-pique
  6. Piqué comes back home Архівавана 20 мая 2009.. fcbarcelona.cat
  7. Пике близок к возвращению в «Барселону» Архівавана 29 чэрвеня 2008.. championat.ru
  8. Футбол. Чемпион мира и Европы Херард Пике объявил о завершении карьеры. pressball.by
  9. Пике подтвердил, что встречается с Шакирой. Sports.ru
  10. Пике и Шакира все-таки вместе. Gazeta.ru
  11. Жерар Пике и Шакира объявили дату свадьбы. Pinkfootball.ru
  12. Все, что вы хотели бы ўзнать о результатах сайдов EPT Архівавана 18 лютага 2013.. Balaganoff.com
  13. Жерар Пике снова стал лицом бренда Mango. Pinkfootball.ru

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Футбалісты Іспаніі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Барселоне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Манчэстэр Юнайтэд
Катэгорыя·Чэмпіёны Еўропы па футболе
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 лютага
Катэгорыя·Ігракі зборнай Іспаніі па футболе
Катэгорыя·Ігракі ФК Барселона
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1987 годзе
Катэгорыя·Чэмпіёны свету па футболе
Катэгорыя·Ігракі ФК Рэал Сарагоса