wd wp Пошук:

Жэрар Ланвен

Жэрар Ланвен (фр.: Gérard Raymond Lanvin; нар. 21 чэрвеня 1950, Булонь-Біянкур, Францыя) — французскі акцёр.

Біяграфія

У 17 гадоў кінуў вучобу. Перабіваўся выпадковымі заробкамі, гандляваў джынсамі на парыжскім блышыным рынку. Пазнаёміўся з Міу-Міу і Калюшам, якія запрасілі яго працаваць у тэатр Кафэ дэ ла Гар. У тэатры Ланвен выконваў абавязкі працоўнага сцэны, асвятляльніка. Затым сумесна з Марцінам Ламотам і Крысцін Дэжо заснаваў сваё ўласнае кафэ-тэатр Ла Вэрв’е Пічард. Праз Калюша Ланвен атрымаў ролю ў камедыі «Вы не атрымаеце Эльзаса і Латарынгіі» (1977). Папулярнасць акцёр здабыў пасля «Выбару зброі» і атрымання Прыза Жана Габена за ролю ў фільме «Дзіўная справа». У Ланвене ўбачылі ўвасабленне новай мужнасці французскага кіно. Пасля поспеху «Спецыялістаў» Патрыса Леконта, дзе ён сыграў з Бернарам Жырадо, ён заняў месца ў шэрагу лепшых акцёраў Францыі. Ланвен разам Патрысам Леконтам і Патрыкам Дэвулфам напісаў сцэнарый карціны «Я хачу цябе» (1985). Фільм атрымаў негатыўную крытыку і быў няўдалым ў камерцыйным плане. У 1990-х гадах акцёр здымаўся рэдка, аддаючы перавагу працу ў вядомых рэжысёраў: Клода Лелуша, Ніколь Гарсіі, Бертрана Бліе.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #14373489X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 7 мая 2014.
  2. Gérard Lanvin // Discogs — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Gérard Lanvin // Roglo — 1997. — 8549233 экз.
Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Акцёры Францыі
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 чэрвеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1950 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Сезар» найлепшаму акцёру
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Булонь-Біянкуры
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Сезар»
Катэгорыя·Асобы