wd wp Пошук:

Бертран Бліе

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бліе. Бертран Бліе (фр.: Bertrand Blier; нар. 14 сакавіка 1939, Булонь-Біянкур) — французскі кінарэжысёр і сцэнарыст.

Біяграфія

Бертран Бліе нарадзіўся 14 сакавіка 1939 г у парыжскім прыгарадзе Булонь-Біянкур (дэпартамент О-дэ-Сен), у сям’і акцёра Бернара Бліе. Кар’еру ў кінематографе Бліе пачаў у 1963 годзе з карціны «Гітлер? Не ведаю» (Hitler, connais pas). Затым рушылі ўслед стужкі «Грымаса» (1966) і «Калі б я быў ​​шпіёнам» (Si J’Etais Un Espion (1967). Шырокая вядомасць прыйшла да Бліе ў 1974 годзе, пасля выхаду яго карціны «Вальсоўшчыкі» (Les Valseuses), якая таксама паслужыла штуршком у кар’еры акцёраў Жэрара Дэпардзьё, Патрыка Дэваэра і Міу-Міу.

У 1977 годзе Бліе зняў камедыю «Падрыхтуйце насоўкі», якая атрымала прэмію «Оскар» за лепшы фільм на замежнай мове. Вельмі прыкметнай стала і сюррэалістычная карціна «Халодныя закускі».

Фільмы

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #123538017 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 28 красавіка 2014.
  2. Bertrand Blier // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Сезар» за найлепшую рэжысуру
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1939 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Булонь-Біянкуры
Катэгорыя·Кінарэжысёры Францыі
Катэгорыя·Сцэнарысты Францыі