wd wp Пошук:

Жэнна

Жэннавозера ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці, за 28 км на ўсход ад гарадскога пасёлка Ушачы, на поўдзень ад вёскі Усая, у басейне ракі Тураўлянка. Уваходзіць ва Ушацкую групу азёр.

Плошча паверхні 0,57 км². Даўжыня 1,4 км, найбольшая шырыня 0,8 км. Найбольшая глыбіня 25 м, сярэдняя — 6,8 м. Даўжыня берагавой лініі 3,7 км. Аб’ём вады ў возеры 3,94 млн м³. Плошча вадазбору 10,9 км².

Схілы катлавіны вышынёй 15—25 м (на поўначы і ўсходзе 5—8 м), пад лесам і хмызняком. Мелкаводдзе вузкае, дно да глыбіні 6—8 м пясчанае, ніжэй ілістае. На паўднёвым усходзе ўпадае ручай з возера Лешна, на паўднёвым захадзе выцякае ручай у возера Крывое. Уздоўж берагоў паласа надводнай расліннасці шырынёй да 20 м.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Азёры Віцебскай вобласці
Катэгорыя·Азёры Ушацкага раёна
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96