wd wp Пошук:

Жыў-быў пёс

«Жыў-быў пёс» — мультыплікацыйны фільм рэжысёра Эдуарда Назарава, створаны па матывах украінскай народнай казкі «Сірко».

Сюжэт

Падзеі адбываюцца на ўкраінскім хутары. Стары вартаўнічы Сабака становіцца нікому не патрэбен, і гаспадары вырашаюць прагнаць яго са двара. Апошняй кропляй стала тое, што падчас кражы ў доме Сабака спаў і не падняў трывогу. На дапамогу Сабаку, які збег у лес пасля таго, як яго прагналі, ужо гатоваму звесці рахункі з жыццём, прыходзіць яго былы непрыяцель Воўк. Воўк дапамагае Сабаку прадэманстраваць былым гаспадарам сваю патрэбнасць: ён інсцэніруе кражу гаспадарскага немаўляці, а Сабака робіць выгляд, што перамагае Ваўка і ратуе малечу. У якасці ўзнагароды Сабаку з пашанаю вяртаюць на хутар, дзе ён пасля таго займае стан пачэснага жыхара.

Адчуваючы сябе вінаватым перад Ваўком, Сабака знаходзіць спосаб адплаціць таварышу за паслугу. Узімку гаспадары Сабакі ладзяць вяселле дачкі. Ён дапамагае Ваўку прабрацца ў хату і корміць яго скрадзенай з гаспадарчага стала ежай, поіць гарэлкай. Разамлелы ад багатага пачастунку Воўк хоча пець. Акурат у гэты час госці заводзяць украінскую песню, і Воўк пачынае гучна падвываць, чым выдае сябе. Людзі, якія сабраліся ў хаце, здагадаліся, што пад сталом нейкім чынам апынуўся Воўк, і збіраюцца расправіцца з ім, але Сабака «праганяе» Ваўка з хаты, і такім чынам Воўк ратуецца. Воўк дзякуе Сабаку за пачастунак, і сябры развітваюцца, пасля чаго, раздабрэлы Воўк зносіць па дарозе частку гаспадарчага плятня. Павольна падае густы снег, а Сабака яшчэ доўга стаіць каля паламанага плятня і ўзіраецца ўдалячынь…

Стваральнікі

Узнагароды

Гісторыя стварэння

Эдуард Назараў расказвае:

Спачатку сцэнарый для майго новага фільма напісаў прафесіянал Сярожа Іваноў. Мне не спадабалася. Не хацелася здымаць пра піянераў і космас. І я ўзяўся за «тэлеграфную» казку — усяго пятнаццаць радкоў - пра тое, як сустрэліся ў лесе стары воўк і стары сабака: «Ты мне дапаможаш, а я дапамагу табе». У галаве тады круцілася адзіная фраза — «Щас спою!» (па-беларуску: «Зараз спяю!»)[1].

Стваральнікі мультфільма расказваюць пра асаблівасць стварэння персанажа Ваўка. Спачатку ў мультфільме ён быў намаляваны інакш. Але падчас агучвання ролі гэтага героя Армэнам Джыгарханянам аказалася, што нарысаваны персанаж не падыходзіў пад голас акцёра, пасля чаго Ваўка перамалявалі.

Музыка

У мультфільме гучаць украінскія народныя песні «Ой там на горі» і «Та косив батько, косив я» ў выкананні гурта «Дрэва» з сяла Крачкоўка Палтаўскай вобласці.[2]

Цікавыя факты

Помнікі

Зноскі

  1. Гутарка з Эдуардам Назаравым
  2. Музыка з мультфільма «Жыў-быў пёс»
  3. Жив-був пес (мультфільм українською мовою)
  4. http://www.amic.ru/news/?news_id=72154&dd=13&mm=7&yy=2007
  5. http://www.nationalbank.kz/?docid=49&cat_id=77&switch=russian
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Фільмы 1982 года
Катэгорыя·Мультфільмы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мультфільмы студыі «Союзмультфильм»
Катэгорыя·Артыкулы са сцвярджэннямі без крыніц
Катэгорыя·Мультфільмы СССР
Катэгорыя·Кароткаметражныя мультфільмы