wd wp Пошук:

Жыццё Прыдзвіння

«Жыццё Прыдзвіння» (у 1938—1962 гадах «Калгасная трыбуна», у 1962—1994 гадах «Ленінская праўда») — раённая газета Віцебскага раёна Віцебскай вобласці. Выдаецца з 1938 года. Заснавальнікі: Віцебскі раённы выканаўчы камітэт і Віцебскі раённы Савет дэпутатаў.

Гісторыя

Першы нумар Віцебскай раённай газеты выйшаў 11 ліпеня 1938 года пад назвай «Калгасная трыбуна» як орган Віцебскага РК КП(б)Б і раённага Савета дэпутатаў працоўных.

У час акупацыі газета з’яўлялася органам Віцебскага падпольнага РК КП(б)Б і раённага Савета дэпутатаў працоўных. Вядомы два нумары ад 3 красавіка і 5 мая 1943 года на рускай мове пад назвай «За Родину».

У верасні-лістападзе 1942 года газета выдавалася пад назвай «Колхозная правда» (рэдактар — Я. Качан).

Пасля вайны раённая газета выходзіла пад даваеннай назвай на дзвюх палосах. 3 1962 года перайменавана ў «Ленінскую праўду», а з 1994 года — у «Жыццё Прыдзвіння»[1].

Рэдактары

Зноскі

  1. Жыццё Прыдзвіння, газета. г. Віцебск, Віцебскі раён
  2. О редакции Архівавана 16 лютага 2020.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Газеты на беларускай мове
Катэгорыя·Вікіпедыя·Газеты без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Газеты на рускай мове
Катэгорыя·Друкаваныя выданні, якія ўзніклі ў 1938 годзе
Катэгорыя·Газеты паводле алфавіта
Катэгорыя·1938 год у Беларусі
Катэгорыя·Невызначаная мова для газеты
Катэгорыя·Газеты Беларусі
Катэгорыя·Культура Віцебскага раёна