Жураўлі́[1] (трансліт.: Žuraŭli, руск.: Журавли) — вёска ў Талачынскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Талачынскага сельсавета.
Згадваецца ў 1669 годзе як вёска і цэнтр маёнтка ў Аршанскім павеце Вялікага Княства Літоўскага[2].
Да 15 кастрычніка 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Пярэвалачненскага сельсавета[3], да 10 кастрычніка 2013 года — у склад Азярэцкага сельсавета[4].