wd wp Пошук:

Жуліу Сезар Суарыс Эспіндула

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Жуліу Сезар Суарыс Эспіндула[3] або Жуліа Сезар (парт.: Júlio César Soares Espíndola; нар. 3 верасня 1979, Дукі-ды-Кашыяс, Бразілія) — былы бразільскі футбаліст, брамнік. Ігрок нацыянальнай зборнай Бразіліі (2004—2014). Добра вядомы дзякуючы працяглым выступам за італьянскі клуб «Інтэр».

У 2009 годзе Міжнародная федэрацыя футбольнай гісторыі і статыстыкі абрала Жуліу Сезара трэцім брамнікам свету пасля Ікера Касільяса і Джанлуіджы Буфона[4].

Кар’ера

Клубная

Жуліу Сезар, які нарадзіўся ў штаце Рыа-дэ-Жанэйра, пачаў сваю спартыўную кар’еру ў клубе «Гражан Каўнтры Клуб», дзе ён правёў сваё дзяцінства. Пасля гэтага ён на працягу 6 гадоў гуляў за «Фламенгу» з Рыа-дэ-Жанэйра.

У 2004 годзе Жуліу Сезар падпісаў кантракт з «Інтэрам», але з-за перавышэння ліміту легіянераў у клубе не трапіў у заяўку і быў аддадзены ў арэнду ў «К’ева», за які аднак не згуляў ніводнай гульні. У жніўні 2005 года ігрок вярнуўся ў «Інтэр» і падпісаў з ім трохгадовы кантракт. На пазіцыі асноўнага брамніка клубу ён змяніў Франчэска Тольда.

У жніўні 2012 года Жуліу Сезар падпісаў чатырохгадовы кантракт з англійскі клубам «Куінз Парк Рэйнджэрс»[5]. За англійскі клуб дэбютаваў 15 верасня ў гульні супраць супраць «Чэлсі», якая скончылася нулявой нічыёй. Ён стаў першым брамнікам каманды, выцесніўшы брамніка нацыянальнай зборнай Англіі, Роберта Грына, які сеў на лаўку запасных.

У першай палове 2014 года на правах арэнды выступаў за канадскі клуб «Таронта», пасля чаго перайшоў у «Бенфіку», дзе спачатку быў асноўным брамнікам, а пазней страціў месца ў складзе. У лістападзе 2017 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт з лісабонскім клубам[6].

У студзені 2018 года праз 13 гадоў вярнуўся ў «Фламенгу»[7]. Зноў згуляўшы ў бразільскай Серыі A 21 красавіка 2018 года ў матчы супраць клуба «Амерыка Мінейру» (2:0), аб’явіў аб завяршэнні кар’еры[8].

Міжнародная

Жуліу Сезар з’явіўся ў заяўцы зборнай Бразіліі ў 2003 годзе, не правёўшы ніводнай гульні ў Кубку Канфедэрацый 2003, а дэбютаваў у зборнай 8 ліпеня 2004 года. Ён стаў пераможцам Кубка Амерыкі 2004.

Дасягненні

Клубныя

«Фламенгу»:

«Інтэрнацыянале»:

«Бенфіка»:

Міжнародныя

Бразілія:

Асабістае жыццё

Жанаты з бразільскай актрысай і мадэлью Сюзанай Вагнер, разам з якой выхоўвае дваіх дзяцей.

Зноскі

  1. Júlio César // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Julio César Soares Espinola // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  3. Напісанне ў адпаведнасці з партугальска-беларускай практычнай транскрыпцыяй
  4. The world’s best Goalkeeper 2009. IFFHS.de
  5. Julio Cesar signs with QPR, pending visa Архівавана 31 жніўня 2012.. ESPNFC.
  6. Жулио Сезар расторг контракт с «Бенфикой» и, вероятно, завершит карьеру. by.tribuna.com.
  7. Жулио Сезар вернулся во «Фламенго» спустя 13 лет. by.tribuna.com.
  8. Бывший вратарь «Интера» и сборной Бразилии Жулио Сезар завершил карьеру. by.tribuna.com.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Ігракі ФК Куінз Парк Рэйнджэрс
Катэгорыя·Ігракі ФК Таронта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбольныя варатары
Катэгорыя·Ігракі зборнай Бразіліі па футболе
Катэгорыя·Ігракі ФК Бенфіка Лісабон
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1979 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Інтэрнацыянале Мілан
Катэгорыя·Футбалісты Бразіліі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў штаце Рыа-дэ-Жанэйра
Катэгорыя·Чэмпіёны Паўднёвай Амерыкі па футболе
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 верасня
Катэгорыя·Ігракі ФК Фламенгу
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК К’ева
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы