wd wp Пошук:

Жужаль бліскучы

Жужаль бліскучы (Carabus nitens) — жук з сямейства жужаляў. Гэта адзін з самых маленькіх прадстаўнікоў роду Жужалі.

Апісанне

Цела даўжынёй 14-18 мм, чорнае. Галава і пярэдняспінка залаціста-чырвоныя, надкрылы зялёныя.[2] Канечнасці чорныя або цёмна-зялёныя, у залежнасці ад падвіду.

Паводзіны

Гэты від аддае перавагу адкрытым прасторам, парослым травой і кустамі, але сустракаецца і ў лясах. Палюе ў асноўным на насякомых, павукоў, слімакоў ды земляных чарвей.

Арэал

Еўрапейскі від. Паўднёвая і сярэдняя часткі Еўропы. У Еўропе назіраўся ў наступных краінах: Аўстрыя, Беларусь, Бельгія, Брытанскія астравы, Чэхія, Данія, Эстонія, Фінляндыя, Францыя, Германія, Расія, Калінінград, Латвія, Літва, Люксембург, Паўночная Ірландыя, мацерыковая частка Нарвегіі, Польшча, Румынія, Славакія, Швецыя, Нідэрланды і Украіна.

У Беларусі прымеркаваны да цэнтральнай і паўночнай частак, радзей сустракаецца ў Палессі.[2]

Ахова

Бліскучы жужаль

Від уключаны ў Чырвоныя кнігі Літвы і Беларусі.[2]

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 Распространение и систематика(англ.)  (недаступная спасылка). Сайт «Carabidae of the World» (carabidae.pro). Архівавана з першакрыніцы 28 чэрвеня 2022. Праверана 11 сакавіка 2012.
  2. 1 2 3 Жужаль бліскучы. Артыкул у Чырвонай кнізе Беларусі(недаступная спасылка) (руск.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Чырвоная кніга Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Жужалі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта