wd wp Пошук:

Жан Фера

Жан Фера (фр.: Jean Ferrat, імя пры нараджэнні: Жан Тэненбаўм, 26 снежня 193013 мая 2010) — французскі кампазітар і паэт-песеннік.

Біяграфія

Фера нарадзіўся ў Вакрэсоне, дэпартамент О-дэ-Сен. Ён быў малодшым з чатырох дзяцей у сціплай сям’і, якая пераехала ў 1935 годзе ў Версаль. Вучыўся ў Каледжы Жуля Феры. Яго бацька, па паходжанні яўрэй, у 1942 годзе быў адпраўлены ў Асвенцым, дзе памёр. Фера быў вымушаны кінуць вучобу, каб забяспечыць сям’ю.

У пачатку 1950-х ён пачаў выступаць у парыжскіх кабарэ, але неўзабаве вырашыў адысці ад якога-небудзь музычнага стылю, застаючыся верным толькі сваім адчуванням, сябрам і слухачам.

У 1956 годзе Фера паклаў на музыку паэму свайго любімага паэта Луі Арагона - “Les yeux d’Elsa” (“Вочы Эльзы”). У выкананні папулярнага артыста Андрэ Клаво гэты твор прынес кампазітару-пачаткоўцу некаторую вядомасць.

Дыскаграфія

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #120825015 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Fichier des personnes décédées Праверана 13 снежня 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Музыканты Францыі
Катэгорыя·Памерлі 13 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Памерлі ў 2010 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са складаным уваходам у Модуль:URL
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-спасылкай, перададзенай у Модуль:URL
Катэгорыя·Памерлі 13 сакавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў дэпартаменце О-дэ-Сен
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі Францыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1930 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 снежня