wd wp Пошук:

Жан Парызо дэ ла Валет

Жан Парызо́ дэ ла Вале́т (фр.: Jean Parisot de la Valette; 4 лютага 1495, Парызо, Лангедок — 21 жніўня 1568, Мальта) — Вялікі магістр Мальтыйскага ордэна з 21 жніўня 1557.

Біяграфія

Нарадзіўся ў дваранскай сям’і графскага роду Тулуз.

У 1534 годзе дэ ла Валет камандаваў галерай, а ў 1540 годзе ў яго быў уласны галіёт. У 1540 годзе трапіў у палон да туркаў і на працягу года быў галерным рабом. Некаторы час з’яўляўся губернатарам Трыпалі.

21 жніўня 1557 дэ ла Валет стаў вялікім магістрам Мальтыйскага ордэна, якога многія еўрапейскія і мусульманскія дзяржавы прызналі суверэнным кіраўніком Мальты. У 1565 годзе Турцыя падрыхтавала супраць Мальты эскадру з 35-тысячным войскам. Дэ ла Валет узначаліў абарону і адбіў напад праціўніка. У гонар магістра сталіцу Мальты назвалі Валета.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
Папярэднік:
Клод дэ ля Сангль
Вялікі магістр Мальтыйскага ордэна
15571568
Пераемнік:
П'ер дэ Монт
Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Памерлі на Мальце
Катэгорыя·Французская арыстакратыя
Катэгорыя·Памерлі 21 жніўня
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вялікія магістры Мальтыйскага ордэна
Катэгорыя·Нарадзіліся ў дэпартаменце Вар
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1568 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1495 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1494 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў дэпартаменце Тарн і Гарона