wd wp Пошук:

Галера

Мальтыйская галера

Галера (італ.: galera) — драўлянае вяслярнае ваеннае судна створанае ў VII стагоддзі венецыянцамі.

Мела даўжыню 40—50 м, шырыню каля 6 м, асадку каля 2 м і адзін шэраг ад 16 да 25 пар вёсел. На кожным вясле сядзелі 5-6 весляроў-нявольнікаў, прыкаваных да нажных упораў, увесь экіпаж з ваярамі складаў каля 450 чалавек. Галера развівала хуткасць у ціхае надвор’е да 7 вузлоў (13 км/гадзіну), мела 2 мачты з касымі ветразямі і з 14 стагоддзя гарматнае ўзбраенне — 5 гармат. У насавой частцы быў надводны таран.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Тыпы ваенных караблёў
Катэгорыя·Тыпы парусных суднаў