wd wp Пошук:

Жан Манэ

Жан Омер Мары Габрыэль Манэ (фр.: Jean Omer Marie Gabriel Monnet; 9 лістапада 1888 — 16 сакавіка 1979) — французскі прадпрымальнік і дзяржаўны дзеяч.

Лічыцца адным з заснавальнікаў Еўрапейскага Саюза, з-за чаго вядомы як «бацька аб’яднанай Еўропы».

Біяграфія

У 1943—1944 гадах уваходзіў у склад Французскага камітэта нацыянальнага вызвалення. У 1946—1950 гадах з’яўляўся кіраўніком французскай Генеральнай камісіі па планаванні і распрацоўваў праграмы мадэрнізацыі французскай эканомікі. У гэты час у яго ўзнікла ідэя прыцягнуць у заходнееўрапейскую горназдабыўную прамысловасць былога ворага — Германію. Вынахад, прапанаваны Манэ, складаўся ў стварэнні міжнароднай арганізацыі, якая паставіла б пад свой кантроль усю еўрапейскую вытворчасць вугалю і сталі. Тым самым, з аднаго боку, будзе забяспечаны агульны рынак гэтых тавараў, што стане садзейнічаць гаспадарчаму адраджэнню Еўропы, а з другога — ні адна дзяржава не зможа таемна выкарыстоўваць гэтыя рэсурсы для ваенных мэтаў. Пасля атрымання згоды ад канцлера ФРГ Конрада Адэнаўэра міністр замежных спраў Францыі Рабер Шуман агучыў ідэю Манэ, якая стала вядомай пазней як «план Шумана», ва ўрадавай заяве ад 9 мая 1950 года. Манэ стаў першым старшынёй створанага пры ўдзеле некалькіх краін Еўрапейскага аб’яднання вугалю і сталі.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Jean Omer Marie Gabriel Monnet // Biografisch Portaal — 2009. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 Archives départementales de la Charente — 1886.
  4. (unspecified title) Праверана 4 верасня 2021.
Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1888 годзе
Катэгорыя·Памерлі 16 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў дэпартаменце Шаранта
Катэгорыя·Памерлі ў дэпартаменце Івелін
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Эразма
Катэгорыя·Старшыні Еўрапейскай камісіі
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 лістапада
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Лаўрэаты міжнароднай прэміі імя Карла Вялікага
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пахаваныя ў парыжскім Пантэоне
Катэгорыя·Узнагароджаныя Прэзідэнцкім медалём Свабоды
Катэгорыя·Памерлі ў 1979 годзе
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага Крыжа ордэна За заслугі перад ФРГ