wd wp Пошук:

Жан Батыст Русо

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Русо. Жан Баты́ст Русо́ (фр.: Jean-Baptiste Rousseau; 6 красавіка 1670, Парыж17 сакавіка 1741, Брусель) — французскі паэт.

Сын шаўца, вучань езуітаў, ён рана пачаў пісаць вершы, якія прыцягнулі ўвагу Н. Буало-Дэпрэё, палымяным прыхільнікам якога быў аўтар. Увойдучы ў кола маладых марнатраўцаў жыцця з вышэйшага грамадства, Русо атрымаў вядомасць непрыстойнымі вершамі. Яго драматычныя творы не мелі поспеху. У 1712 годзе, за ананімныя нападкі на некаторых вучоных і нез’яўленне ў суд на разгляд справы, ён быў прысуджаны да пажыццёвага выгнання. З гэтага часу пачынаюцца яго тулянні: спачатку ён жыў у Швейцарыі, затым Яўген Савойскі ўзяў яго з сабой у Вену. У Бруселі ён сышоўся з Вальтэрам, але сяброўства іх неўзабаве перайшло ў лютую нянавісць. Усе просьбы Русо аб пераглядзе яго працэсу былі дарэмнымі, і ён памёр на чужыне. Духоўныя і свецкія оды Русо доўга лічыліся ўзорам класічнай лірыкі французаў. Цяпер ён зусім забыты, і нават гісторыя літаратуры надае яму вельмі нязначнае месца нароўні з іншымі прадстаўнікамі «паэзіі без паэзіі» першай паловы XVIII стагоддзя — Тама, Лебрэна, Лефран-дэ-Пампіньяна і іншых. Яго паэтычныя перакладанні псалмоў шэрыя, оды перапоўнены міфалагічнымі вобразамі, рэлігійнае пачуццё не шчырае і напышлівае. Пасланні і эпіграмы Русо вельмі з’едлівыя. Самая вядомая яго камедыя — фр.: «Le flatteur». Сачыненні Русо выдадзены Амарам (1820) і Латурам (1868).

Творы

Зноскі

  1. 1 2 Jean-Baptiste Rousseau // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 3 4 Rousseau, Jean Baptiste // Encyclopædia Britannica: a dictionary of arts, sciences, literature and general information / H. Chisholm — 11 — New York, Cambridge, England: University Press, 1911. — Vol. 23.
  3. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1671 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1741 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 красавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Парыжы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Франкамоўныя паэты
Катэгорыя·Памерлі ў Свяшчэннай Рымскай імперыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Паэты Францыі
Катэгорыя·Памерлі ў Бруселі
Катэгорыя·Памерлі 17 сакавіка