wd wp Пошук:

Жаночая логіка 3

«Жано́чая ло́гіка 3» (руск.: Женская логика 3) — расійскі дэтэктыўны фільм 2003 года, трэцяя частка гісторыі пра Вольгу Пятроўну Туманаву[1][2]. Галоўную ролю ў фільме выканала Аліса Фрэйндліх.

Стральцоў прапануе Вользе Пятроўне разабрацца ў новай заблытанай гісторыі. Справа ў тым, што яго сябар — доктар гістарычных навук, акадэмік Аляксандр Юр’евіч Сіпягін — загінуў у аўтакатастрофе. Жонка Сіпягіна, Марына, засталася жывая, але яе тэрарызуе прывід. Пасля поўначы ў загарадным доме акадэміка пачынаюць рыпець масніцы, нехта стогне, а на раніцу асабістыя рэчы нябожчыка аказваюцца не на сваім месцы…[1]

Акцёрскі склад

   Аліса Фрэйндліх      Вольга Пятроўна Туманава
   Станіслаў Гаварухін      Андрэй Сяргеевіч Стральцоў
   Ірына Ліндт[ru]      Марына Сіпягіна, жонка акадэміка Сіпягіна
   Таццяна Аўгшкап[ru]      Вераніка Гаўрылаўна Чундрыкава
   Ігар Кашынцаў[ru]      Мадэст Леапольдавіч Дзягілеў
   Вячаслаў Шалевіч[ru]      Мікалай Аляксандравіч Спірыдонаў
   Аляксандр Макагон      Жэром Леклер, француз, вучань акадэміка Сіпягіна
   Аляксей Заўялаў      Уладзімір Засухін
   Людміла Далгарукава[ru]      Лізавета, «Пікавая дама»

Зноскі

  1. 1 2 Женская логика - 3 (2003) — информация о фильме (руск.) . «kino-teatr.ru». Праверана 1 чэрвеня 2019.
  2. Фильм Женская логика 3 — Вокруг ТВ (руск.) . «vokrug.tv». Праверана 1 чэрвеня 2019.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Фільмы 2003 года
Катэгорыя·Артыкулы без выяў (меней 21 аб’екта тыпу)
Катэгорыя·Фільмы паводле алфавіта
Катэгорыя·Фільмы на рускай мове
Катэгорыя·Дэтэктыўныя фільмы Расіі