«Жано́чая ло́гіка 3» (руск.: Женская логика 3) — расійскі дэтэктыўны фільм 2003 года, трэцяя частка гісторыі пра Вольгу Пятроўну Туманаву[1][2]. Галоўную ролю ў фільме выканала Аліса Фрэйндліх.
Стральцоў прапануе Вользе Пятроўне разабрацца ў новай заблытанай гісторыі. Справа ў тым, што яго сябар — доктар гістарычных навук, акадэмік Аляксандр Юр’евіч Сіпягін — загінуў у аўтакатастрофе. Жонка Сіпягіна, Марына, засталася жывая, але яе тэрарызуе прывід. Пасля поўначы ў загарадным доме акадэміка пачынаюць рыпець масніцы, нехта стогне, а на раніцу асабістыя рэчы нябожчыка аказваюцца не на сваім месцы…[1]
Аліса Фрэйндліх | – Вольга Пятроўна Туманава |
Станіслаў Гаварухін | – Андрэй Сяргеевіч Стральцоў |
Ірына Ліндт[ru] | – Марына Сіпягіна, жонка акадэміка Сіпягіна |
Таццяна Аўгшкап[ru] | – Вераніка Гаўрылаўна Чундрыкава |
Ігар Кашынцаў[ru] | – Мадэст Леапольдавіч Дзягілеў |
Вячаслаў Шалевіч[ru] | – Мікалай Аляксандравіч Спірыдонаў |
Аляксандр Макагон | – Жэром Леклер, француз, вучань акадэміка Сіпягіна |
Аляксей Заўялаў | – Уладзімір Засухін |
Людміла Далгарукава[ru] | – Лізавета, «Пікавая дама» |