wd wp Пошук:

Жанна Уладзіміраўна Бічэўская

Жанна Уладзіміраўна Бічэўская (руск.: Бичевская Жанна Владимировна; нар.14 чэрвеня 1944, Масква) — народная артыстка Расіі.

Біяграфія

У 19661971 вучылася ў дзяржаўнам вучылішчы цыркавога і эстраднага мастацтва. Падчас вучобы пачала збіраць і запісваць рускія народныя песні. Адначасова працавала выкладчыкам по класу гітары ў Загорскай вячэрней музычнай школе, затым — салісткай-вакалісткай у эстрадным аркестры. З 1971 па 1973 год — салістка вакальна-інструментальнага ансамбля «Добры молодцы», з 1973 года працавала ў Москанцэрце.

У 1970-е гады ў рэпертуар спявачкі ўвайшлі старажытныя рускія народныя песні, якія выконваліся на бардаўскі лад: працоўныя і абрадавыя песні вёскі, песні-жарты, песні-плачы, гарадская песня, балада. Дзякуючы таленавітаму і арыгінальнаму выкананню (яна выкарыстоўвае лепшыя дасягненні стыляў «фолк» і «кантры») Бічэўская пачала імкліва набываць папулярнасць. У 1973 годзе становіцца Лаўрэатам Усерасійскага конкурсу артыстаў эстрады. З гастролямі наведала Фінляндыю, Венгрыю, Румынію. Чэхаславакію, Югаславію, мноства гарадоў СССР. Пласцінкі з запісамі народных песень разыходзіліся мільённымі тыражамі больш за ў 40 краінах свету.

Жанна Бічэўская — адзіная ў свеце выканаўца такога кірунку (сама яна яго заве «рускі кантры-фолк»), якая 8 раз запар з аншлагам збірала престижную ў Заходняй Еўропе парыжскую залу «Алімпія». На Міжнародным конкурсе артыстаў эстрады ў Познані (Польшча) у 1980 годзе апроч звання лаўрэата Жанна Бічэўская атрымала званне «Міс творчая індывідуальнасць». У 1989 годзе на Міжнародным конкурсе ў Сан-Рэма (Італія) за выбітнае ўкладанне ў сусветнае выканальніцкае мастацтва ёй быў прысвоены тытул «Залатая гітара», якога да яе з жанчын-гітарыстак удастоілася толькі вядомая выканаўца ў стыле «кантры», амерыканка Джоан Баэз.

Рэпертуар спявачкі налічвае некалькі сотняў твораў — песні духоўнага і грамадзянскага зместу, рускія народныя песні, а таксама песні на вершы паэтаў «срэбнага стагоддзя».

У 1990-е гады на змену фальклору ў творчасць Жанны Бічэўскай прыйшлі белагвардзейскія (альбомы «Любо, братцы, любо…», «Русская Голгофа»), а затым духоўныя спевы — песні іераманаха Рамана і песні, напісаныя яе мужам, паэтам і кампазітарам Генадзем Панамаровым («Имени Твоему, Господи», «Песни иеромонаха Романа», «Осень музыканта»). У канцы 1990-х — пачатку 2000-х гадоў выдала некалькі альбомаў песен вядомых бардаў (А. Макарэвіча, А. Вярцінскага, Б. Акуджавы і інш.), а таксама шэраг альбомаў патрыятычнай тэматыкі («Мы — русские», «Царь Николай» і інш.).

Жыве і працуе ў Маскве.

Дыскаграфія

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Выпускнікі ДВЦЭМ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1944 годзе
Катэгорыя·Постаці расійскай музыкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 чэрвеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Маскве
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Ленінскага камсамола
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 чэрвеня
Катэгорыя·Народныя артысты РСФСР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Заслужаныя артысты РСФСР
Катэгорыя·Кантральта
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта