wd wp Пошук:

Жамайдзякі

Жамайдзякі́[1] (трансліт.: Žamajdziaki, руск.: Жемойдяки) — вёска ў Івацэвіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Мілейкаўскага сельсавета.

Гісторыя

Да 1468 года ўладальнік сяла Бялавічы пан Юшка Гойцавіч даў у яго адрубе, на рацэ Ладзейніцы, зямлю свайму слугу Андрыяну. Пасля смерці пана Юшкі Андрыян служыў вял.кн. Казіміру, потым памёр пакінуўшы ўдаву і двух сыноў. Пазней з удавою ўзяў шлюб дзяк слонімскага намесніка Мішкі Вештортавіча, які зацвердзіў за сваім слугой зямлю Андрыяна. Пражыўшы так каля 15 гадоў дзяк памёр, а яго ўдава ўзяла трэці шлюб з нейкім Жамойціным. Бялавічане чамусьці спрабавалі прагнаць Жамойціна з колішняй зямлі свайго сяла, але ён у 1490 годзе паскардзіўся вял. кн. Казіміру, які пацвердзіў яму гэтую зямлю.[2][3] Напэўна, ад імя Жамойціна і паходзіць цяперашняя назва вёскі і пагорка паблізу.

Дэмаграфія

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Wysłouch, Seweryn. Rozwój granic i terytorjum powiatu Kobryńskiego do połowy XVI wieku. — [s.n.] (Wilno : Zakłady Graficzne «Znicz»), 1930. — Odb.: Ateneum Wileńskie. R. 6 (1929), z. 3-4. – S. 2.
  3. РИБ Т. 27. — СПб, 1910. — Стб. 441, № 126.
  4. Указатель населенным пунктам Гродненской губернии. – 1905. – С. 131.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Населеныя пункты паводле алфавіта
Населеныя пункты Івацэвіцкага раёна
Артыкулы пра населеныя пункты Беларусі, створаныя аўтаматычна
Мілейкаўскі сельсавет