Жамайдзякі́[1] (трансліт.: Žamajdziaki, руск.: Жемойдяки) — вёска ў Івацэвіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Мілейкаўскага сельсавета.
Да 1468 года ўладальнік сяла Бялавічы пан Юшка Гойцавіч даў у яго адрубе, на рацэ Ладзейніцы, зямлю свайму слугу Андрыяну. Пасля смерці пана Юшкі Андрыян служыў вял.кн. Казіміру, потым памёр пакінуўшы ўдаву і двух сыноў. Пазней з удавою ўзяў шлюб дзяк слонімскага намесніка Мішкі Вештортавіча, які зацвердзіў за сваім слугой зямлю Андрыяна. Пражыўшы так каля 15 гадоў дзяк памёр, а яго ўдава ўзяла трэці шлюб з нейкім Жамойціным. Бялавічане чамусьці спрабавалі прагнаць Жамойціна з колішняй зямлі свайго сяла, але ён у 1490 годзе паскардзіўся вял. кн. Казіміру, які пацвердзіў яму гэтую зямлю.[2][3] Напэўна, ад імя Жамойціна і паходзіць цяперашняя назва вёскі і пагорка паблізу.