wd wp Пошук:

Жалезная карона

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Карона.

Жалезная карона

Жалезная карона — назва кароны Лангабардскага каралеўства. Карона складаецца з залатога абруча у 3 цалі шырынёй, пакрытага каштоўнымі камянямі, унутры змяшчаецца вузкі жалезны абруч. Апошні, паводле падання, якое сягае не далей часоў Карла Вялікага, быццам з’яўляецца цвіком ад крыжа Збавіцеля і быў падораны Папам Рыгорам Вялікім лангабардскай прынцэсе Тэадаліндзе. Прынцэса загадала вырабіць з цвіка карону для каранавання свайго мужа Агілульфа (593).

З той пары карона захоўваецца ў храм Яна Хрысціцеля ў Монцы, каля Мілана, дзе знаходзіцца і цяпер. Апроч суверэнных лангабардскіх каралёў, каронай каранавалася значная частка германскіх імператараў, ад Карла Вялікага да Карла V; у 1805 годзе, пасля заснавання Італьянскага каралеўства, — Напалеон I, а ў 1838, як кароль Ламбарда-Венецыянскі, — аўстрыйскі імператар Фердынанд I.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Кароны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы без спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Вельмі кароткія артыкулы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Ламбардыя