Жалвіне́цкі сельсаве́т — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Глускага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Жалвінец.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Глускага раёна Бабруйскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Глускім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў Глускім раёне Палескай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Мінскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Гарадоцкага сельсавета[1].