Жак Афенбах (фр.: Jacques Offenbach; 20 чэрвеня 1819, Кёльн — 5 кастрычніка 1880, Парыж) — французскі кампазітар і музыкант, заснавальнік і найбольш яркі прадстаўнік французскай класічнай аперэты.
3 1833 у Парыжы. Вучыўся ў Ф. Галеві (кампазіцыя). Іграў у тэатральных аркестрах, выступаў як віяланчэліст і дырыжор. У 1855—62 кіраваў створаным ім тэатрам «Буф-Парызьен». Аўтар сусветна вядомых аперэт: «Арфей у пекле» (1858), «Прыгожая Алена» (1864), «Парыжскае жыццё» (1866), «Перыкола» (1868), «Дачка тамбурмажора» (1879) і інш. У цэнтры большасці аперэт Ж. Афенбаха — з’едлівая сатыра, пародыя на буржуазна-арыстакратычнае грамадства. Музыка Ж. Афенбаха адметная вытанчанасцю, палкай танцавальнай рытмікай. 3 твораў лірычнага плана вылучаецца рамантычная опера «Казкі Гофмана» (1881).
І. Салярцінскі лічыў Афенбаха «адным з адораных кампазітараў XIX стагоддзя».