Еўдакі́я Ільі́нічна Ура́лава (22 жніўня 1902, в. Сакалянка Смаленскай губерні — 17 мая 1985) — беларускі савецкі дзяржаўны і партыйны дзеяч, наркам асветы БССР (1938—1941), міністр асветы БССР (1946—1947).
Член УКП(б)/КПСС з 1926. У 1921—1929 гадах — настаўніца, жаночы арганізатар валаснога камітэта УКП(б), інструктар Рослаўльскага павятовага камітэта УКП(б), народны суддзя горада Рослаўль.
У 1931 скончыла Вышэйшыя юрыдычныя курсы ў Маскве. З 1931 года на працы ў Полацкім гарадскім Судзе, у пракуратуры горада Полацк.
У 1937 па сакавік 1938 года 2-і сакратар Полацкага акруговага камітэта, далей 1-ы сакратар Полацкага раённага камітэта КП(б) Беларусі.
З 1938 года ўзначаліла Народны камісарыят асветы БССР, пасля стала першым міністрам асветы Беларускай ССР (займала пасаду па 1947).
У 1948—1950 гадах — намесніца старшыні Беларускага рэспубліканскага таварыства па распаўсюджванню палітычных і навуковых ведаў.
У 1950-1958 гадах — намесніца старшыні СМ БССР.
Абіралася дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР 2-га склікання, член Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР (1946—1950). Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1938—1947 і 1951—1959 гадах. Член ЦК КПБ у 1938—1949 і 1952—1960 гадах. У 1954 скончыла Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС.
Памерла ў 1985 годзе.