wd wp Пошук:

Езупіль

Езупіль[1] (укр.: Єзупіль) — пасёлак гарадскога тыпу ў Івана-Франкоўскай вобласці Украіны ў складзе Тысмэныцкага раёна у месцы зліцця Быстрыцы і Днястра.

Гісторыя

Уладальнікам паселішча пад назвай Чэшыбісы быў шляхціц Ян Разумэк з Клечава, які разам з жонкай Ганнай прадалі ў 1435 г. маёнтак шляхцічу, кракаўскаму харунжаму Паўлу з Вроцімовіч герба Пулкозіц, ад якога маёнтак у 1437 г. атрымаў Міхаіл Бучацкий. 7 лістапада 1435 г. — першае вядомае пісьмовае ўпамінанне аб паселішчы, якое тады называлася Чэшыбісы (Чэшыбіш). У час валадарання тут Бучацкіх паселішча стала, па сведчанні гісторыка Яна Длугаша, мястэчкам, якое было ўмацавана драўляна-землянымі ўмацаваннямі.

Пасля замужжа Ганны з Бучацкіх, дачкі Пятра, унучкі Міхала, як пасаг мястэчка перайшло да Яна Камянецкага. Ад яго маёнтак атрымаў у спадчыну сын Мікалай, потым - старэйшая дачка кракаўскага ваяводы Мікалая Камянецкага Ганна. Аўдавеўшы, каля 1530 г. яна паўторна выйшла замуж за графа Яна Тэнчынскага. Мясцовы маёнтка атрымалі ў спадчыну яе сыны ад першага шлюбу. Пасля ўладальнікам мястэчка стаў Марцін Збароўскі, затым - Патоцкія. У 1594 г. татары спалілі горад падчас нападу на Галічыну з-за пралікаў кароннага камандавання.

Пазней, у XVI-XVII ст., тут пабудавалі замак. Цяпер на яго месцы стаіць былы дамініканскі касцёл. Ёсць дадзеныя, што тут быў таксама абаронны дамініканскі манастыр, заснаваны Якубам Патоцкім,у якім той быў пахаваны. У будаўніцтве каменнага замка (на месцы драўлянага) і касцёла, верагодна, удзельнічаў львоўскі дойлід Павел Рымлянін.

У XIX ст. Езупіль лічыўся мястэчкам Станіслаўскага павета. На той час яно мела ўласную пячатку са складаным сімвалам: бычыная галава, пад якой колавы плуг; з абодвух бакоў плуга сякера і цэп, ніжэй перакрыжаваныя граблі і каса. Падчас Першай сусветнай вайны Езупіль апынуўся на тэатры ваенных дзеянняў. 23 ліпеня 1917 г. мястэчка было канчаткова вызвалена з расійскай акупацыі. Пасля акупацыі Заходнеўкраінскай Народнай Рэспублікі палякамі ў 1919 г. у мястэчку была ячэйка гміны Езупіль і пастарунак паліцыі.

У савецкія часы пасёлак называўся Жоўтэнь (укр. Кастрычнік). Рашэннем Вярхоўнай Рады Украіны ад 9 ліпеня 2003 г. яму афіцыйна вернута гістарычная назва Езупіль.

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пасёлкі гарадскога тыпу Івана-Франкоўскай вобласці
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96