wd wp Пошук:

Ежы Юзаф Радзівіл

Ежы Юзаф (Юрый Юзаф) Радзівіл (10 сакавіка 1668 — 3 студзеня 1689) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч, 7-ы ардынат Нясвіжскі (16801689), падчашы вялікі літоўскі (1686—1688), ваявода троцкі (1688—1689), трымаў члухаўскае і рабштынскае староствы. Уладальнік Белай.

Біяграфія

Прадстаўнік нясвіжскай лініі найбуйнейшага вялікалітоўскага магнацкага роду Радзівілаў герба «Трубы». Быў пятым дзіцем у сям’і падканцлер літоўскага і гетмана польнага літоўскага Міхала Казіміра Радзівіла (1625—1680) ад шлюбу з Кацярынай Сабескай (1634—1694). Малодшы брат — канцлер вялікі літоўскі Караль Станіслаў Радзівіл.

У 1680 годзе пасля смерці свайго бацькі Міхала Казіміра Юрый Юзаф атрымаў у спадчыну Нясвіжскую ардынацыю. У чэрвені 1686 года атрымаў пасаду падчашага вялікага літоўскага, а ў 1688 годзе стаў ваяводай троцкім.

3 верасня 1687 года ў Дэсау ажаніўся з прынцэсай Марыяй Элеанорай фон Ангальт-Дэсау (1671—1756), дачкой нямецкага князя Ангальт-Дэсау Іагана Георга II (1627—1693) і Генрыэты Катарыны Насау-Аранскай (1637—1708). Дзеці:

Зноскі

  1. Jerzy Józef Radziwiłł h. Trąby // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  2. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бяле Падляскай
Катэгорыя·Падчашыі вялікія літоўскія
Катэгорыя·Памерлі ў Бяле Падляскай
Катэгорыя·Постаці Мірскага замка
Катэгорыя·Радзівілы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Ваяводы троцкія
Катэгорыя·Ардынаты нясвіжскія
Катэгорыя·Радзівілы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1689 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 сакавіка
Катэгорыя·Памерлі 3 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1668 годзе