wd wp Пошук:

Ежы Феліцыян Сапега

Юрый (Ежы) Феліцыян Сапега (люты 1680 — 3 верасня 1750) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Генерал-маёр Літоўскага войска (1708), ваявода мсціслаўскі (з 1742).

Трымаў Вількаўскае староства.

Біяграфія

З чарэйска-ружанскай лініі магнацкага роду Сапегаў гербу «Ліс», сын Францішка Стэфана і Ганны Крысціны з Любамірскіх. Меў братоў Яна Казіміра і Юзафа Францішка.

Навучаўся ў езуіцкім калегіуме ў Брунсбергу і за мяжой. У Вялікую Паўночную вайну стаў на бок Станіслава Ляшчынскага, атрымаў ад яго пасаду кухмістра вялікага літоўскага (1709). Пазней перайшоў да Аўгуста Моцнага. Узяў удзел у антыкаралеўскай Віленскай канфедэрацыі (1716), быў палкоўнікам Навагрудскага ваяводства[3].

Абіраўся паслом на соймы 1720, 1724, 1729, 1732, 1733 і 1738, быў маршалкам Галоўнага Трыбунала ў 1717.

У 1733 падтрымаў абранне на прастол Станіслава Ляшчынскага, да самай абдыкацыі належаў да найбліжэйшых да манарха асоб. Пазней вызнаў каралём і вялікім князем Аўгуста Саса.

Зноскі

  1. Pas L. v. Jerzy Felicjan Sapieha // Genealogics — 2003. — ed. size: 683713 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Jerzy Felicjan Sapieha // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  3. ЭнцВКЛ, 2005

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1750 годзе
Катэгорыя·Сапегі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Белага арла (Рэч Паспалітая)
Катэгорыя·Ваяводы мсціслаўскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Кухмістры вялікія літоўскія
Катэгорыя·Сапегі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Маршалкі Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Браўнсбергскага езуіцкага калегіума
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Памерлі 3 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ляхавічах
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1680 годзе