Дэцл (руск.: Децл), сапр. Кірыл Аляксандравіч Талмацкі (22 ліпеня 1983, Масква — 3 лютага 2019, Іжэўск) — расійскі рэп-выканаўца. Былы ўдзельнік рэп-аб’яднання «Bad B. Альянс». Дэбютны альбом выканаўцы «Хто? ты» (2000) уваходзіць у спіс самых прадаваных альбомаў у Расіі, з накладам больш за мільён экзэмпляраў.
Нарадзіўся 22 ліпеня 1983 года ў Маскве.
Вучыўся ў Швейцарыі, скончыў у Маскве British International School. Падчас навучання ў Швейцарыі жыў у інтэрнаце ў адным пакоі з афрыканцам — сынам прэзідэнта Замбіі, які суткамі напралёт слухаў рэп, пачынаючы кожную раніцу з запісаў Тупака Шакура. Вярнуўшыся ў Расію, запісваецца ў школу брэйк-данса і выпускае першы трэк «Пятніца» і кліп на яго.
Першы выступ Дэцла адбыўся на фестывалі Adidas StreetBall Challenge ў Маскве. Пасля гэтага твар рэпера быў змешчаны на вокладцы лістападаўскага выпуску часопіса «Птюч». У 2004 годзе выйшла сумесная праца Дэцла з Крысцінай Міліян[1][2].
Памёр 3 лютага 2019 года ў Іжэўску[3].