wd wp Пошук:

Тупак Шакур

Тупак Амару Шакур (анг. Tupac Amaru Shakur), які выступаў таксама пад псеўданімамі MC New York, 2Pac і Makaveli; пры нараджэнні Лесэйн Пэрыш Крукс, англ. Lesane Parish Crooks; 16 чэрвеня 1971, Гарлем, Нью-Ёрк — 13 верасня 1996, Лас-Вегас, штат Невада) — амерыканскі рэпер, кінаакцёр і грамадскі дзеяч. Шакур прадаў больш за 75 мільёнаў асобнікаў альбомаў па вcему свеце (з іх 50 — у ЗША), што робіць яго адным з самых прадаваных выканаўцаў у свеце. Часопіс Rolling Stone паставіў яго на 86 месца ў спісе найвялікшых выканаўцаў усіх часоў. Тупак быў забіты ў 1996 годзе, забойцы так і не былі знойдзеныя. Першы рэпер, якому паставілі помнік.

Пераважная большасць песень Тупака апавядаюць аб цяжкім жыцці ў гета, гвалце, беднасці, расізме, праблемах сучаснага грамадства і канфліктах з іншымі рэп-выканаўцамі. Грамадская дзейнасць Тупака была накіравана на абарону палітычнай, эканамічнай, сацыяльнай і расавай роўнасці, а яго раннія запісы — пра гвалт, праблемы наркаманіі і алкагалізму, канфлікты з законам.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #120393336 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  2. 1 2 3 (unspecified title) Праверана 4 сакавіка 2021.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 чэрвеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гарлеме
Катэгорыя·Выканаўцы, якія ўзначальвалі Billboard 200
Катэгорыя·Памерлі ў Лас-Вегасе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1971 годзе
Катэгорыя·Забітыя музыканты
Катэгорыя·Памерлі 13 верасня
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Тупак Шакур
Катэгорыя·Рэперы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Хіп-хоп выканаўцы ЗША
Катэгорыя·Выканаўцы, якія ўзначальвалі Billboard Hot 100
Катэгорыя·Нераскрытыя забойствы ў ЗША
Катэгорыя·Памерлі ў 1996 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных